Пад Лунінцам лакаматыў урэзаўся ў МАЗ з прычэпам (фота)
25.07.2016 08:46
—
Разное
|
Фота: media-polesye.by Каля 17-й гадзіны 24 ліпеня ў Лунінецкім раёне на чыгуначным пераездзе ў МАЗ з прычэпам урэзаўся лакаматыў. ДТЗ адбылося на чыгуначным пераездзе дарогі Бастынь — Вялута, піша МАЗ перавозіў каля 20 тон збожжа. Падчас перасячэння дарожнага палатна ў грузавіку адмовілі тармазы. Па словах інспектара ДПС Андрэя Ярмушэвіча, лакаматыў, які рухаўся без прычэпных вагонаў, урэзаўся акурат у месца счэпкі грузавіка з прычэпам. Ад удару машыну з кіроўцам у кабіне выкінула па адзін бок чыгуначнага пераезду, а прычэп перакуліўся на другі бок ад лакаматыва і перагарадзіў другую каляіну. У ДАІ падкрэслілі, што прычэп выкарыстоўваўся без праходжання тэхнічнага агляду. Аварыя паўплывала на графік руху цягнікоў. Дызель-цягнік Лунінец-Баранавічы адправіўся ў дарогу са спазненнем на 35 хвілін. А дызель-цягнік з Баранавічаў у Лунінец спазніўся на 20 хвілін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: media-polesye.by Каля 17-й гадзіны 24 ліпеня ў Лунінецкім раёне на чыгуначным пераездзе ў МАЗ з прычэпам урэзаўся лакаматыў. ДТЗ адбылося на чыгуначным пераездзе... |
|