Літва накіруе Беларусі ноту з просьбай даць інфармацыю пра інцыдэнт на БелАЭС
27.07.2016 18:36
—
Разное
|
![]() У бліжэйшы час Літва накіруе Беларусі ноту з просьбай даць інфармацыю пра вынікі расследавання інцыдэнту на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС. Як паведамляе У адказ беларуская дыпмісія падала заяву Міністэрства энергетыкі, што “пазаштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпусу рэактара пры правядзенні такелажных працаў па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці”. У літоўскім МЗС падкрэслілі, што ў інтарэсах агульнай бяспекі, а таксама ў інтарэсах самой Беларусі яна павінна неадкладна праінфармаваць МАГАТЭ і суседнія краіны пра ўсе дэталі здарэння. Як паведамлялася раней, 25 ліпеня ў СМІ з’явілася інфармацыя, што 10 ліпеня падчас пробнага трэніровачнага ўсталявання корпусу рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў уніз з вышыні ад 2 да 4 метраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшы час Літва накіруе Беларусі ноту з просьбай даць інфармацыю пра вынікі расследавання інцыдэнту на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС. Як паведамляе...
|
|