Мужчына, якому выдалі лішнія 905 новых рублёў, вярнуў грошы ў банк. 21.by

Мужчына, якому выдалі лішнія 905 новых рублёў, вярнуў грошы ў банк

29.07.2016 16:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Кліент аднаго з мінскіх банкаў, якому выдалі лішнія 905 новых рублёў, вярнуў грошы. Інцыдэнт здарыўся 7 ліпеня. Мужчына мяняў 9,5 тысячы долараў на беларускія рублі ў банкаўскім аддзяленні па вуліцы Няміга. Падчас абмену касірка памылілася і аддала кліенту 20 тысяч новых рублёў замест 19 095.

Калі выявілася нястача, банкаўскія супрацоўнікі спачатку спадзяваліся, што кліент прыйдзе сам, але гэтага не здарылася. Таму яны звярнуліся ў міліцыю, а тая размясціла інфармацыю аб пошуку ў СМІ.

У выніку мужчына сам прыйшоў у банк і вярнуў грошы — ён даведаўся з прэсы, што яго шукаюць. Цяпер банк не мае да яго ніякіх прэтэнзіяў, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама Кліент аднаго з мінскіх банкаў, якому выдалі лішнія 905 новых рублёў, вярнуў грошы. Інцыдэнт здарыўся 7 ліпеня. Мужчына мяняў 9,5 тысячы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика