Расследуецца гібель жыхаркі Віцебска ў выніку няўдалага скачка з парашутам. 21.by

Расследуецца гібель жыхаркі Віцебска ў выніку няўдалага скачка з парашутам

01.08.2016 21:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Следчы камитэт расследуе крымінальную справу па факце гібелі жыхаркі Віцебска ў выніку няўдалага скачка з парашутам. Пакуль праводзицца папярэдняе расследаванне. Трагедыя адбылася 3 ліпеня. Як інфармуе БелаПАН, скачок арганізаваў муж загінулай, афіцэр. Яму выставілі абвінавачанне па артыкуле "злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады" (ч. 3 арт. 455 КК). Афіцэру пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Ад далейшых каментароў па гэтай справе ў Следчым камітэце адмаўляюцца, адзначае БелаПАН.

Вядома, што для скачка выкарыстоўваўся самалёт, які належыць Віцебскаму аэраклубу ДТСААФ. Аднак дамова арэнды была заключана з вайсковай часткай, а не з фізічнай асобай. Загінулая ваеннаслужачай не з'яўлялася, у частцы не працавала. Для скачка выкарыстоўвалася абсталяванне, якое знаходзіцца на балансе вайсковай часткі.

У Міністэрстве абароны ад каментароў адмаўляюцца. Вайсковая частка 97020 з'яўляецца закрытай элітнай, вядомая як армейскі спецназ. Яе байцы прымалі ўдзел у антытэрарыстычных вучэннях разам са спецназам КДБ, МУС і Дзяржпагранкамітэта.

Вядома, што загінулай было 34 гады. У Віцебску сям'ю характарызуюць толькі са станоўчага боку. Муж і жонка выхоўвалі непаўналетняе дзіця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Следчы камитэт расследуе крымінальную справу па факце гібелі жыхаркі Віцебска ў выніку няўдалага скачка з парашутам. Пакуль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика