Справа Максіма Суботкіна перададзеная ў суд. 21.by

Справа Максіма Суботкіна перададзеная ў суд

09.08.2016 11:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: by.tribuna.com

27 ліпеня пракуратура адправіла ў суд для разгляду справу былога гендырэктара хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Максіма Суботкіна, піша спартовы сайт by.tribuna.com.

У якім судзе будзе разглядацца справа, пакуль не ведома. Спярша Генпракуратура накіравала дакументы ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, аднак адтуль справу перанакіравалі ў Мінскі гарадскі суд. Там паведамілі, што неўзабаве справу перанакіруюць у суд Першамайскага раёна Мінска.

Пачатак слуханняў павінен быць прызначаны на працягу месяца з дня перадачы справы ў суд.

Былога гендырэктара хакейнага "Дынама" Максіма Суботкіна затрымалі ў ліпені 2015 года. Яго вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі; перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў; крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Паведамлялася, што Суботкін кампенсаваў шкоду ў памеры 2,3 млрд рублёў ("старых"), а таксама напісаў прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка краіны.

Следчыя аб'ядноўвалі ў адну справы Суботкіна і Уладзіміра Беражкова, былога генменеджара клуба. Справу супраць Беражкова некалькі тыдняў таму спынілі, бо ён таксама кампенсаваў прычыненую клубу шкоду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: by.tribuna.com 27 ліпеня пракуратура адправіла ў суд для разгляду справу былога гендырэктара хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Максіма Суботкіна, піша спартовы сайт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика