У Бярозаўскім раёне легкавік з’ехаў у кювет і знёс слуп ЛЭП (фота). 21.by

У Бярозаўскім раёне легкавік з’ехаў у кювет і знёс слуп ЛЭП (фота)

10.08.2016 15:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

У Бярозаўскім раёне легкавік з’ехаў у кювет і знёс слуп ЛЭП. Здарэнне адбылося 10 жніўня каля 5-й гадзіны раніцы.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 20-гадовы кіроўца аўтамабіля “Опель” рухаўся па вуліцы Першамайскай у вёсцы Мар’янава. На закругленні аўтадарогі налева ён не абраў бяспечную хуткасць для руху, таму не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет, дзе літаральна знёс апору лініі электраперадач. Пасля гэтага “Опель” перакуліўся.

Нягледзячы на моцны ўдар кіроўца, які быў прышпілены рэменем бяспекі, цудам застаўся жывы. З рознымі траўмамі ён быў шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Бярозаўскай ЦРБ. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў цвярозы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Бярозаўскім раёне легкавік з’ехаў у кювет і знёс слуп ЛЭП. Здарэнне адбылося 10 жніўня каля 5-й гадзіны раніцы. Як паведамляе прэс-служба ДАІ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика