Маці дзяўчынкі, якую загрыз хаскі, асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
11.08.2016 17:16
—
Разное
|
Фота: tut.by Мінчанку Кацярыну Пашук прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, ёй прысуджаны штраф у 4200 "новых" рублёў (каля 2100 долараў), або 200 базавых велічыняў, паведамляе Такі прысуд вынес 11 жніўня суд Фрунзенскага раёна Мінска жанчыне, чыю васьмімесячную дачку загрыз сабака пароды хаскі. Абвінавачанне прасіла прысудзіць жанчыну да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Адвакат прасіў прызначыць абвінавачанай арышт і вызваліць яе ў зале суда з улікам тэрміну, які яна адбыла ў СІЗА. Мінчанку вінавацілі ў заведамым пакіданні ў небяспецы, учыненым асобай, якая сама па неасцярожнасці ці з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечнае для жыцця або здароўя становішча. Максімальнае пакаранне за такое злачынства — тры гады пазбаўлення волі са штрафам ад 30 да 1000 базавых велічыняў. Як паведамлялася раней, трагедыя адбылася 27 сакавіка ў кватэры дома па вуліцы Янкоўскага. Пакуль п'яная маці спала, галодны сабака пароды хаскі пакусаў дзяўчынку за галаву і адкусіў ёй правую руку амаль па плячо. Ад страты крыві і наступнага шоку дзяўчынка памерла. Суд пастанавіў вярнуць сабаку заводчыку з Талачына. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by Мінчанку Кацярыну Пашук прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, ёй прысуджаны штраф у 4200 "новых" рублёў (каля...
|
|