У Пінску перакулілася машына хуткай — двое медыкаў пацярпелі (фота)
19.08.2016 14:10
—
Разное
|
Фота: ДАІ Двое медыкаў пацярпелі падчас аварыі, у якую трапіла машына хуткай дапамогі. Як паведамляе Машына хуткай з уключанай сігнальнай гукагаварыльнай прыладай і пробліскавымі маячкамі сіняга колеру спяшалася на выклік. Кіроўца машыны не пераканаўся ў бяспецы манеўра і выехаў на забарончы сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем “Нісан Патрол”, за рулём якой быў 34-гадовы пінчук. Ён рухаўся на зялёнае святло. Ад сутыкнення машына хуткай павалілася на бок. Двое медработнікаў — мужчыны 25 і 42 гадоў — атрымалі ўдары і былі шпіталізаваныя з падазрэннем на закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы. Кіроўца хуткай быў прышпілены, таму не пацярпеў. Абедзве машыны сур’ёзна пашкоджаныя. Па факце дарожнага здарэння вядзецца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Двое медыкаў пацярпелі падчас аварыі, у якую трапіла машына хуткай дапамогі. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, здарэнне адбылося 18...
|
|