Яшчэ адна юная пара разбілася на матацыкле, гэтым разам у Баранавічах
26.08.2016 17:08
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by У Баранавічах здарылася дарожная аварыя, у якой пацярпеў 19-гадовы матацыкліст і яго 16-гадовая пасажырка. Гэта ўжо трэцяя аварыя такога кшталту, якую рэгіструюць у Беларусі на гэтым тыдні. Позна ўвечары 25 жніўня жыхар Гомельскай вобласці ехаў у Савецкім праспекце ў Баранавічах на матацыкле “Ява 350”. На павароце налева на скрыжаванні з вуліцай Жукава хлопец на прапусціў аўтамабіль “БМВ Х3” пад кіраваннем 35-гадовага мясцовага жыхара, які ехаў насустрач. У выніку сутыкнення матацыкліст і яго пасажырка, жыхарка Брэста, атрымалі пашкоджанні і трапілі ў лякарню. Абодва былі ў моташлемах, прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ. На гэтым тыдні падобныя аварыі здарыліся ў Полацкім раёне і ў Гомелі: у першым выпадку , а юны байкер атрымаў цяжкія траўмы, у другім выпадку , а яго 14-гадовая пасажырка трапіла ў рэанімацыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Баранавічах здарылася дарожная аварыя, у якой пацярпеў 19-гадовы матацыкліст і яго 16-гадовая пасажырка. Гэта ўжо трэцяя аварыя такога кшталту, якую... |
|