СТВ: Пры крушэнні гідрасамалёта пад Браславам загінуў яго гаспадар
28.08.2016 19:54
—
Разное
|
![]() Фота: СТВ Тэлеканал распавёў падрабязнасці трагічнага здарэння каля вёскі Будзілы на Браслаўшчыне. Як , пры крушэнні гідраплана-самалёта 27 жніўня загінуў адзін чалавек і двое атрымалі траўмы. Паводле інфармацыі СТВ, самалёт не сеў на ваду, як планавалася, а ўрэзаўся ў дрэва. На борце былі трое чалавек. Пры катастрофе загінуў гаспадар гідраплана — дырэктар мясцовай базы адпачынку. Гэта 56-гадовы мінчук. У Браслаўскую раённую лякарню шпіталізавалі з траўмамі 49-гадовага пілота-барысаўчаніна і 29-гадовую пасажырку. Па словах медыкаў, іх жыццю нічога не пагражае, яны ўжо даюць паказанні. Як , упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці пачало крымінальную справу з нагоды здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: СТВ Тэлеканал СТВ распавёў падрабязнасці трагічнага здарэння каля вёскі Будзілы на Браслаўшчыне. Як паведамлялася раней, пры крушэнні... |
|