Міліцыя не знайшла злачынства ў тым, што падатковы інспектар пакусала гандляра
29.08.2016 12:18
—
Разное
|
Фота: tut.by Гандляру з Баранавічаў Ігару Чубрыку не ўдалося дамагчыся крымінальнай справы на падатковую інспектарку. Праверка, якую правёў Баранавіцкі ГАУС, не выявіла прыкметаў складу злачынства, піша Скандальнае здарэнне адбылося ў чэрвені на рынку ў Баранавічах. Там узнік канфлікт паміж гандляром Ігарам Чубрыкам і прадстаўніцаў падатковай інспекцыі. Па словах Чубрыка, падчас кантрольнай закупкі жанчына не паказала дакументы, накінулася на яго, падрапала і ўкусіла за грудзі. На фота, якое падаў мужчына, відаць драпіны ў ўкусы. Мужчына звярнуўся з заявай у міліцыю. Аднак міліцыя адмовілася пачынаць крымінальную справу. Цяпер Чубрык звярнуўся ў пракуратуру. Ён кажа, што мае сведкаў, якія пацвердзяць, што ён не супраціўляўся падаткавікам, а значыць, інспектар укусіла яго не з самаабароны. Баранавіцкія інспектары не адмаўляюць, што ў іх супрацоўніцы быў канфлікт. Аднак кажуць, што інспектары паказалі прадаўцу службовыя пасведчанні і загады. А калі сталі задаваць пытанні пра парадку прыёму грошай і іх афармленне, то мужчына стаў нервавацца, махаць рукамі і нагамі, лаяцца матам, выштурхоўваць супрацоўнікаў з бокса. Дарэчы, інспектар таксама напісала на Чубрыка скаргу ў Баранавіцкі ГАУС. Баранавіцкі суд разглядаў гэтую сітуацыю: на абоіх склалі адміністратыўныя пратаколы. Пра супрацоўніцу падатковай напісана, што яна наўмысна ўкусіла Чубрыка, а таксама нецэнзурна лаялася на яго. Пра Чубрыка напісана, што ён адмовіўся выконваць неаднаразовыя законныя патрабаванні і распараджэнні дзяржінспектара, выштурхоўваў інспектараў з павільёна рукамі, спрабаваў стукнуць, а таксама абражаў інспектара. Але паколькі скончыўся тэрмін даўнасці, суд пастанвіў спыніць справу. Чубрык абураны, што яму давядзецца яшчэ заплаціць 210 рублёў (10 базавых) штрафу за непадпарадкаванне, а інспектара не прыцягнулі нават да дысцыплінарнай адказнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by Гандляру з Баранавічаў Ігару Чубрыку не ўдалося дамагчыся крымінальнай справы на падатковую інспектарку. Праверка, якую правёў Баранавіцкі ГАУС, не...
|
|