Тры чалавекі загінулі ў страшнай аўтааварыі пад Рагачовам (фота). 21.by

Тры чалавекі загінулі ў страшнай аўтааварыі пад Рагачовам (фота)

04.09.2016 20:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў пад Рагачовам загінулі тры чалавекі, інфармуе БЕЛТА.

ДТЗ адбылося на трасе Рагачоў-Быхаў паміж 16-й і 17-й гадзінамі. Мяркуецца, што кіроўца легкавога аўтамабіля "Кіа" на рэзкім павароце не справіўся з кіраваннем і выехаў паласу сустрэчнага руху. Там ён улабавую сутыкнуўся з аўтамабілем "Рэно".

Аварыя была настолькі страшнай, што пярэднія часткі абодвух аўтамабіляў ператварыліся ў змятыя гармонікі. Пры аварыі загінулі кіроўцы абодвух аўто — жанчына і мужчына. Таксама загінуў і адзін з пасажыраў. Яшчэ два чалавекі пацярпелі пры аўтааварыі — жанчына і дзіця. Іх даставілі ў лякарню.

На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў. Паведамляецца, што праезд па трасе будзе закрыты на працяглы час, пакуль будуць высвятляцца ўсе абставіны здарэння.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў пад Рагачовам загінулі тры чалавекі, інфармуе БЕЛТА. ДТЗ адбылося на трасе Рагачоў-Быхаў паміж 16-й і 17-й гадзінамі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика