Пад Докшыцамі пры сутыкненні з фурай загінулі кіроўца мапеда і пасажырка. 21.by

Пад Докшыцамі пры сутыкненні з фурай загінулі кіроўца мапеда і пасажырка

05.09.2016 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.vitebsk.gov.by

У аўтааварыі ў Докшыцкім раёне Віцебшчыны загінуў пасажыр мапеда і яго пасажырка.

Як паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося 3 верасня каля 21.20. 63-гадовы жыхар Бягомля вёз на мапедзе "Дэльта" жыхарку вёскі Бачэйкава Бешанковіцкага раёна. Яны ехалі ў бок Мінска. Шлем быў толькі на кіроўцу, а жанчына ехала без яго.

За два кіламетры ад Бягомля на прамым участку дарогі кіроўца раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён трапіў пад кола фуры ДАФ, якой кіраваў ураджэнец Казахстана. Пры ДТЗ кіроўца мапеда загінуў на месцы, яго пасажырка памерла па дарозе ў лякарню.

Прычыны аўтааварыі высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.vitebsk.gov.by У аўтааварыі ў Докшыцкім раёне Віцебшчыны загінуў пасажыр мапеда і яго пасажырка. Як паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося 3...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика