Фотарэпартаж з пажару ў Асмалоўцы ў доме, у якім адкрываў кавярню Кіркораў. 21.by

Фотарэпартаж з пажару ў Асмалоўцы ў доме, у якім адкрываў кавярню Кіркораў

12.09.2016 13:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Пажар адбыўся раніцай 12 верасня ў Мінску ў мікрараёне Асмалоўка ў двухпавярховым жылым доме па вуліцы Камуністычная, 20. Узгаранне адбылося ў адной з кватэр на другім паверсе. Па словах гаспадароў, з тэлевізара раптоўна пайшоў дым. Яны выйшлі з кватэры і патэлефанавалі ратавальнікам. Пажар быў хутка ліквідаваны.

Як інфармуе прэс-служба МНС Мінска, 81-гадовага гаспадара кватэры, у якой адбыўся пажар, шпіталізавалі, медыкі плануюць "дэталёва ацаніць стан яго здароўя".

Сайт sputnik.by дадае, што ў будынку, дзе адбыўся пажар, знаходзіцца вядомы буцік-кавярня Phood 4 you, Phill 4 you, на адкрыццё якога прыязджаў Філіп Кіркораў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Пажар адбыўся раніцай 12 верасня ў Мінску ў мікрараёне Асмалоўка ў двухпавярховым жылым доме па вуліцы Камуністычная, 20. Узгаранне адбылося ў адной з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика