Мужчына надрапаў "непрыстойны малюнак" на машыне магчымага палюбоўніка жонкі
14.09.2016 13:18
—
Разное
|
Фота мае ілюстратыўны характар Мужчына надрапаў непрыстойны малюнак на машыне магчымага палюбоўніка жонкі. Жыхару Баранавіцкага раёну пагражае да трох гадоў турмы, піша газета На мінулым тыдні ў міліцыю звярнуўся 56-гадовы жыхар горада Слоніма. Мужчына заявіў аб наўмысным пашкоджанні свайго аўтамабіля “БМВ-525i”, які ён на час даў пакарыстацца 49-гадовай замужняй жанчыне. Муж бачыў, як жонка перыядычна ездзіць на чужым аўтамабілі. Аднаго разу мужчына заўважыў аўто на прывакзальнай плошчы станцыі “Баранавічы-Палескія”. У парыве рэўнасці ён цвіком падрапаў кузаў аўтамабіля, а на капоце намаляваў “выяву непрыстойнага характару”. Шкода ацэнена на суму 1870 рублёў. У дачыненні да хулігана, жыхара вёскі Цешаўле, распачатая крымінальная справа. Раўніваму мужу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар Мужчына надрапаў непрыстойны малюнак на машыне магчымага палюбоўніка жонкі. Жыхару Баранавіцкага раёну пагражае да трох гадоў... |
|