У Гродне 55-гадовы мужчына захацеў пакатацца на чужым самазвале
16.09.2016 12:50
—
Разное
|
Фота мае ілюстратыўны характар У Гродне 55-гадовы мужчына захацеў пакатацца на чужым самазвале. Беспрацоўны мясцовы жыхар убачыў пакінуты МАЗ, падышоў да аўтамабіля і змог адчыніць дзверы. Затым ён залез у кабіну і знайшоў запасны ключ запальвання, без цяжкасцяў завёў матор і паехаў катацца па горадзе. Пасля катання мужчына вярнуў машыну на месца. Праз некаторы час уладальнік самазвала выявіў, штло яго аўтамабіль стаіць не там, дзе стаяў раней, замок у дзвярах пашкоджаны, а паказанні датчыка паліва змяніліся ў меншы бок. Ён звярнуўся ў міліцыю, і праваахоўнікі выявілі зламысніка. Хоць ён і вярнуў машыну на месца, на мужчыну завялі крымінальную справу за выкраданне транспартнага сродку, перадае Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар У Гродне 55-гадовы мужчына захацеў пакатацца на чужым самазвале. Беспрацоўны мясцовы жыхар убачыў пакінуты МАЗ, падышоў да...
|
|