У Мінску бомж зайшоў у госці на застолле і скраў паляўнічае ружжо. 21.by

У Мінску бомж зайшоў у госці на застолле і скраў паляўнічае ружжо

17.09.2016 21:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку сталічнага Фрунзенскага РУУС затрымалі 46-гадовага мужчыну, які падазраецца ў выкраданні агнястрэльнай зброі. Як паведамляе БЕЛТА, у міліцыю звярнуўся гаспадар зніклага ружжа. Ён распавёў, што запрасіў у госці малазнаёмага прыяцеля і выпіваў з ім спіртное.

Раптам госць ударыў гаспадара і той страціў прытомнасць. Пакуль пацярпелы быў “у адключцы”, зламыснік знайшоў ключы ад сейфа, дзе ляжала паляўнічае ружжо ІЖ-81. Ён забраў зброю і ўцёк.

Як высветлілася, затрыманы — асоба без пэўнага месца жыхарства, а скрадзеную зброю ён перадаў трэцім асобам для перапродажу, аднак знайсці пакупніка не паспеў. Цяпер на бамжа завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт.294 (выкраданне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — да 12 гадоў зняволення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку сталічнага Фрунзенскага РУУС затрымалі 46-гадовага мужчыну, які падазраецца ў выкраданні агнястрэльнай зброі. Як паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика