У аэрапорце “Мінск-2” затрымалі японца з часткамі агнястрэльнай зброі. 21.by

У аэрапорце “Мінск-2” затрымалі японца з часткамі агнястрэльнай зброі

23.09.2016 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі грамадзяніна Японіі з цэлым арсеналам частак агнястрэльнай зброі. Мытня і служба бяспекі звярнула ўвагу на вялікі паходны заплечнік, японца, які ляцеў з Украіны ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты з перасядкай у Мінску.

У заплечніку былі затворы да карабінаў, магазіны да аўтаматаў Калашнікава, пісталетаў, патроны, аптычныя прыцэлы, спускавыя кручкі, ствольныя каробкі, штык-нажы і іншыя састаўныя часткі агнястрэльнай зброі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу мытні “Мінск-2”.

Уладальнік гэтага груза не змог патлумачыць, навошта яму арсенал  і не падаў ніякіх дакументаў на часткі зброі. Груз і пасажыр затрыманыя, вядзецца праверка.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі грамадзяніна Японіі з цэлым арсеналам частак агнястрэльнай зброі. Мытня і служба бяспекі звярнула ўвагу на вялікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика