Чацвёра хлопцаў, знойдзеных у лесе ў Барысаве, атруціліся наркотыкамі
28.09.2016 15:18
—
Разное
|
Фота: Следчы камітэт Следчы камітэт высвятляе падрабязнасці смерці чатырох маладых людзей, якую звязваюць з наркатычным атручэннем. 18 верасня хлопцаў без прыкметаў жыцця знайшлі ў лясным масіве ў Барысаве. Двое ўжо былі мёртвыя (гэта маладыя мужчыны 1981 і 1984 гадоў нараджэння). Трэці, 1980 года нараджэння, памёр у лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць. Яшчэ адзін быў у рэанімацыі і сканаў мінулай ноччу. Усе загінулыя — жыхары Барысава, прычым дваіх раней мелі судзімасць і спажывалі наркотыкі. На месцы здарэння знайшлі прадметы, якія сведчылі пра спажыванне наркатычных і псіхатропных рэчываў. Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч.5 арт.328 КК (незаконны збыт наркатычных рэчываў і псіхатропных рэчываў, які пацягнуў за сабой смерць грамадзяніна). Цяпер следчыя шукаюць прадаўцоў псіхатропаў, спажыванне якіх прывяло да смерці цэлай групы людзей. Як інфармуе прэс-служба Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Следчы камітэт высвятляе падрабязнасці смерці чатырох маладых людзей, якую звязваюць з наркатычным атручэннем. 18 верасня хлопцаў без...
|
|