Праваахоўнікі: Напад у ГЦ “Еўропа” ўчыніў 18-гадовы хлопец. 21.by

Праваахоўнікі: Напад у ГЦ “Еўропа” ўчыніў 18-гадовы хлопец

08.10.2016 21:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: TUT.by

Напад у гандлёвым цэнтры “Еўропа” ўчыніў 18-гадовы хлопец, грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамілі журналістам начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Волкаў і старшыня ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў.

Па дадзеных праваахоўнікаў, гэта быў малады чалавек 1998 года нараджэння. Ён прыйшоў у ГЦ з бензапілой і рэзануў па жанчыне-прадаўцу. Тая загінула на месцы. Усё адбывалася так хутка, што наведнікі не паспелі зрэагаваць і думалі, што гэта шоў.

Затрымаў зламысніка міліцыянт-ахоўнік, які працуе на ўваходзе ў цэнтр. Праз хвіліну на месца прыбыў нарад міліцыі, праз дзве хвіліны агрэсара затрымалі.

Пры гэтым хлопец меў пры сабе чахол ад гітары, адкуль дастаў сякеру і размахваў ёй. Нападнік паводзіў сябе абсалютна спакойна і ўпэўнена.

На дадзены момант вядома, што ў выніку здарэння адна жанчына загінула, яшчэ адна атрымала раненні, інфармуе kp.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: TUT.by Напад у гандлёвым цэнтры “Еўропа” ўчыніў 18-гадовы хлопец, грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамілі журналістам начальнік упраўлення Следчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика