У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік. 21.by

У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік

16.10.2016 18:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: LiveJournal

У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік, жыхар абласнога цэнтра. 8 кастрычніка мужчына пайшоў у лес і знік. Яго цела знайшлі толькі праз тыдзень. Пра гэта ў сацсетках паведаміў пошукава-выратавальны атрад "Сімуран". У пошуку зніклага ўдзельнічалі не толькі міліцыянеры, але і валанцёры.

Вядома, што цела знайшлі ў лесе каля аўтадарогі. Праводзіцца расследаванне. Раней паведамлялася, што мужчына быў інвалідам.

Днямі ў Шумілінскім раёне загінулі дзве пенсіянеркі, якія пайшлі ў лес па ягады і заблукалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: LiveJournal У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік, жыхар абласнога цэнтра. 8 кастрычніка мужчына пайшоў у лес і знік. Яго цела знайшлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика