30-гадовая студэнтка ўдарыла хлопца нажом з-за кантрольнай работы. 21.by

30-гадовая студэнтка ўдарыла хлопца нажом з-за кантрольнай работы

18.10.2016 16:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: sb.by

30-гадовая студэнтка ўдарыла 25-гадовага хлопца нажом з-за кантрольнай работы. Здарэнне адбылося ў Дзятлаўскім раёне. Па словах жанчыны, разам з сужыцелем яны пілі гарэлку, а пасля яна пайшла рабіць кантрольную работу. Хлопец перашкаджаў ёй займацца і абражаў. Тады жанчына схапіла нож, каб яго напалохаць, а атрымалася так, што ўдарыла ў жывот. Яна кажа, што выпадкова.

Медыкаў не выклікалі. Аднак уначы, калі стан хлопца пагоршыўся, жанчына патэлефанавала ў хуткую дапамогу. Медыкі, у сваю чаргу, праінфармавалі пра здарэнне міліцыю. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 1 арт. 147 КК). Што да пацярпелага, дык яму зрабілі аперацыю, пагрозы яго жыццю няма, паведамляе БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: sb.by 30-гадовая студэнтка ўдарыла 25-гадовага хлопца нажом з-за кантрольнай работы. Здарэнне адбылося ў Дзятлаўскім раёне. Па словах жанчыны,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика