Беларускія мытнікі затрымалі друкаваную прадукцыю, якую прыслалі з Даніі. 21.by

Беларускія мытнікі затрымалі друкаваную прадукцыю, якую прыслалі з Даніі

27.10.2016 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Беларускія мытнікі затрымалі забароненую друкаваную прадукцыю, якую прыслалі з Даніі. Здарылася гэта ў пункце мытнага афармлення "Мінская пошта". Службовыя асобы Мінскай рэгіянальнай мытні выявілі, што ў мытнай дэкларацыі аказаліся несапраўдныя дадзеныя. Падчас дагляду ў паштовым адпраўленні знайшлі кнігі, аўдыёпрадукцыю, якія адправілі на рэлігіязнаўчы аналіз. Спецыялісты зрабілі выснову, што знойдзенае ў паштовым адпраўленні з'яўляецца метадычнай прадукцыяй царквы саентолагаў, рэлігійнай арганізацыі, якая не зарэгістраваная ў Беларусі.

У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў увоз падобнай літаратуры і аўдыёматэрыялаў на беларускую тэрыторыю было названае незаконным. Распачаты адміністрацыйны працэс.

Паводле папярэдніх ацэнак, выяўленую літаратуру ацанілі на 9 тысяч рублёў, інфармуе прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Беларускія мытнікі затрымалі забароненую друкаваную прадукцыю, якую прыслалі з Даніі. Здарылася гэта ў пункце мытнага афармлення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика