Затрымалі дырэктара мінскага заапарка
28.10.2016 15:18
—
Разное
|
Фота: Fotolia Праваахоўнікі затрымалі дырэктара мінскага заапарка. Яго падазраюць у арганізацыі вывазу шчанюкоў гіенападобных сабакаў з тэрыторыі заапарка ў Брэсцкую вобласць для продажу. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" (ч. 3 арт. 210 КК). Пра гэта ў Facebook Пра справу з шчанюкамі стала вядома па выніках праверкі, якую правялі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама. Высветлілася, што службовая асоба выкарыстала свае арганізацыйна-распарадчыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах. З дырэктарам цяпер працуюць следчыя. Прычыненая ім шкода ацэньваецца на суму больш за 20 тысяч рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Праваахоўнікі затрымалі дырэктара мінскага заапарка. Яго падазраюць у арганізацыі вывазу шчанюкоў гіенападобных сабакаў з тэрыторыі заапарка ў...
|
|