У Баранавічах загарэўся электрашчыт у доме — 15 кватэр засталіся без святла. 21.by

У Баранавічах загарэўся электрашчыт у доме — 15 кватэр засталіся без святла

29.10.2016 13:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Баранавічах у шматкватэрным доме загарэўся электрашчыт, з-за чаго 15 кватэраў засталіся без святла. Здарэнне адбылося ўвечары 28 кастрычніка ў пяціпавярховым доме па вуліцы 50 год ВЛКСМ. Пажарныя прыбылі на месца і высветлілі, што гарыць электрашчыт на першым паверсе пятага пад’езда. Ад крыніцы ўзгарання ішоў дым.

На час ліквідацыі ўзгарання эвакуявалі 26 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей, пры гэтым 6 чалавек выводзілі з кватэраў у масках ад дыму. Ніхто не пацярпеў.

Пашкоджаныя два электралічыльнікі, камунікацыі ў тэхналагічнай шахце з першага па другі паверх. Рамонтныя працы па аднаўленні падачы электрычнасці ў абясточаныя кватэры будуць праводзіцца сёння ў светлы час сутак, бо для гэтага трэба адключыць святло ва ўсім доме, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Баранавічах у шматкватэрным доме загарэўся электрашчыт, з-за чаго 15 кватэраў засталіся без святла. Здарэнне адбылося ўвечары 28 кастрычніка ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика