Пад Оршай “Мерседэс” збіў людзей, якія штурхалі няспраўны аўтамабіль (фота)
30.10.2016 15:00
—
Разное
|
Фота: ДАІ Пад Оршай “Мерседэс” збіў людзей, якія штурхалі няспраўны аўтамабіль. Трагічнае здарэнне адбылося познім вечарам 28 кастрычніка на трасе Віцебск — Магілёў каля вёскі Стаўры. Аўтамабіль ВАЗ 21074 заглух проста на дарозе, у паласе руху. Кіроўца і двое пасажыраў паспрабавалі прыбраць яго з праезнай часткі, але не паспелі: у старую “сямёрку” ўрэзаўся “Мерседэс”, за рулём якога быў жыхар расійскага Санкт-Пецярбурга. Загінула жанчына, пенсіянерка 1957 года нараджэння. Два чалавекі (1957 і 1979 гадоў нараджэння) атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню, паведамляе Расіянін сцвярджае, што заўважыў “Жыгулі” ў апошні момант. Незразумела пакуль, ці абазначыў кіроўца “сямёркі” месца свайго прыпынку. Вядома, што ў той час ішоў мокры снег з моцным дажджом і была кепская бачнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Пад Оршай “Мерседэс” збіў людзей, якія штурхалі няспраўны аўтамабіль. Трагічнае здарэнне адбылося познім вечарам 28 кастрычніка на трасе Віцебск —... |
|