Хлопец зняў з карткі бабулінага мужа ўсе грошы і набыў запчасткі на матацыкл. 21.by

Хлопец зняў з карткі бабулінага мужа ўсе грошы і набыў запчасткі на матацыкл

02.11.2016 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Мінску затрымалі 17-гадовага хлопца, якога падазраюць у выкраданні чужой банкаўскай карткі і зняцці з яе грашовых сродкаў. У Цэнтральны РУУС звярнуўся пажылы мужчына, гаспадар карткі — ён жыве грамадзянскім шлюбам з бабулей хлопца. Аднойчы хлопец прыйшоў да бабулі ў госці, пасля чаго картка і знікла. Юнак трапіў пад падазрэнне.

Як высветлілася, хлопец зняў з яе ўсе грошы ў адным з банкаў, а на атрыманыя сродкі набыў запчасткі для свайго матацыкла.

Міліцыя кваліфікавала такія дзеянні паводле ч.1 арт.212 КК (раскраданне шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі). Хлопцу пагражае да 3 гадоў зняволення, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску затрымалі 17-гадовага хлопца, якога падазраюць у выкраданні чужой банкаўскай карткі і зняцці з яе грашовых сродкаў. У Цэнтральны РУУС звярнуўся пажылы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика