У Мінску шукаюць зніклага 12-гадовага школьніка (фота). 21.by

У Мінску шукаюць зніклага 12-гадовага школьніка (фота)

04.11.2016 15:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Мінску знік 12-гадовы школьнік. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, Карпухін Андрэй Ігаравіч, 24.12.2003 года нараджэння, вучань 7 класа сталічнай СШ №59, сышоў з дому каля 8.30 27 кастрычніка і дагэтуль не вярнуўся.

Раней хлопец неаднаразова сыходзіў з дому.

На выгляд яму 12-13 гадоў, рост каля 160 см, ён хударлявага целаскладу, валасы русыя, вочы шэра-зялёныя. Быў апрануты ў куртку блакітнага колеру з капюшонам, чорныя штаны, красоўкі чорнага колеру з зялёнымі палосамі, чорную вязаную шапку, камізэльку чорнага колеру з малюнкам у выглядзе ромбаў сіняга колеру, кашулю блакітнага колеру.

Усіх, хто мае інфармацыю пра месцазнаходжанне зніклага, просяць патэлефанаваць у міліцыю па нумарах  8 (017) 213-08-32, 8 (029) 161-56-21, 8 (029) 772-08-56 або 102.

За інфармацыю абяцаюць узнагароджанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску знік 12-гадовы школьнік. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, Карпухін Андрэй Ігаравіч, 24.12.2003 года нараджэння, вучань 7 класа сталічнай СШ №59,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика