"Украэрарух": Дыспетчар вярнуў самалёт "Белавіі" згодна з міжнароднай практыкай. 21.by

"Украэрарух": Дыспетчар вярнуў самалёт "Белавіі" згодна з міжнароднай практыкай

08.11.2016 10:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: wrs.com.ua

Украінскі дыспетчар, які казаў пра магчымасць перахопу беларускага "Боінга" ваеннай авіяцыяй, дзейнічаў у адпаведнасці з міжнароднай практыкай. Пра гэта гаворыцца ў адказе кампаніі "Украэрарух", які атрымаў тэлеканал 112.ua.

"У "Украэрарух" паступіла інфармацыя пра неабходнасць вярнуць самалёт рэйса BRU840 авіякампаніі "Белавія" ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы Украіны, што і было выканана. Дыспетчар абслугоўвання паветранай прасторы дзейнічаў у інтарэсах нацыянальнай бяспекі Украіны і ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай", — гаворыцца ў дакуменце.

Здарэнне адбылося 21 кастрычніка. Самалёт кампаніі "Белавія", які вылецеў з Кіева ў Мінск, атрымаў загад вярнуцца ў аэрапорт "Жуляны". Украінскі дыспетчар паведаміў, што пры адмове ад падпарадкавання ў паветра можа быць узнятая ваенная авіяцыя для перахопу.

У "Жулянах" з борта беларускага самалёта знялі вядомага антымайданаўца Армена Марцірасяна, асобай якога цікавілася Служба бяспекі Украіны. Пасля гэтага беларускі самалёт бесперашкодна вылецеў у Мінск. Дарэчы, Марцірасян прыляцеў у беларускую сталіцу наступным рэйсам.

МЗС Беларусі выступіў з дыпламатычнай нотай з нагоды інцыдэнту. Афіцыйны Кіеў пакуль не даў ніякага адказу. У СБУ кажуць, што не давалі ўказанняў наконт ваеннай авіяцыі, і тлумачаць усё "чалавечым фактарам". Ва Украіне заяўляюць, што вядзецца афіцыйнае расследаване інцыдэнту.

Кіраўніцтва "Белавіі" паведамляла, што ўкраінскі бок пагадзіўся выплаціць матэрыяльную кампенсацыю. Яна будзе даволі невялікай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: wrs.com.ua Украінскі дыспетчар, які казаў пра магчымасць перахопу беларускага "Боінга" ваеннай авіяцыяй, дзейнічаў у адпаведнасці з міжнароднай практыкай. Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика