Увечары 7 лістапада ў Вілейскім раёне адбылося ДТЗ з трагічным вынікам, паведамляе МУС Беларусі.
Аўтааварыя здарылася ў 18.35 каля вёскі Ізбіно. Жыхар Вілейкі ехаў на БМВ і збіў дзіцячы вазок, які везла жыхарка вёскі, што знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.
Пры ДТЗ траўмы атрымаў хлопчык, якому не было яшчэ і года. Каля 21-й гадзіны хлопчык памёр у лякарні
Паведамляецца, што ДАІ праводзіць праверку інцыдэнту.
Фота: bloknot-volgograd.ru Увечары 7 лістапада ў Вілейскім раёне адбылося ДТЗ з трагічным вынікам, паведамляе МУС Беларусі. Аўтааварыя здарылася ў 18.35 каля вёскі Ізбіно....