Два чалавекі пацярпелі з-за выбуху газавай пліты на Стаўбцоўшчыне. 21.by

Два чалавекі пацярпелі з-за выбуху газавай пліты на Стаўбцоўшчыне

09.11.2016 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Каля 8-й гадзіны раніцы 8 верасня ратавальнікі Стаўбцоўскага раёна атрымалі ад медыкаў, што ў прыёмнае аддзяленне лякарні паступілі жанчына і мужчына з вёскі Заямнае. У іх былі апёкі рознай ступені цяжкасці.

Як выявілася, 58-гадовы гаспадар дома зранку распальваў газавую пліту, і ў ёй нечакана загарэлася газапаветраная сумесь. Мужчына атрымаў апёкі твару, абедзвюх кісцяў рук, спіны, абедзвюх ступакоў 1-й, 2-й і 3-й ступеня. У яго абгарэла 25% цела.

Яго жонка атрымала апёкі твару, абедзвюх кісцяў рук 1-й, 2-й і 3-й ступені. У яе абгарэла 15% цела. Абоіх шпіталізавалі ў рэанімацыю ў цяжкім стане.

Пасля ўспышкі далейшага пажару не было. Паводле папярэдніх высноваў экспертаў, успышка адбылася ў выніку нявыключанай духоўкі ў газавай пліце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Каля 8-й гадзіны раніцы 8 верасня ратавальнікі Стаўбцоўскага раёна атрымалі ад медыкаў, што ў прыёмнае аддзяленне лякарні паступілі жанчына і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика