Страшная аварыя ў Глускім раёне: загінулі пенсіянерка і яе ўнучка (фота). 21.by

Страшная аварыя ў Глускім раёне: загінулі пенсіянерка і яе ўнучка (фота)

12.11.2016 18:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

Страшная дарожная аварыя адбылася ў Глускім раёне ўвечары 11 лістапада: аўтамабіль “Хонда” каля вёскі Докаль сутыкнуўся з МАЗам, у выніку чаго загінула два чалавекі. За рулём легкавіка была жанчына, якая везла сваю маці-пенсіянерку і дзвюх дочак. Загінула бабуля і шасцігадовая ўнучка, яшчэ адна дзяўчынка 2006 года нараджэння трапіла ў лякарню. Шпіталізаваны таксама пасажыр МАЗа, кіроўцы абодвух транспартных сродкаў не пацярпелі.

Як паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, абодва кіроўцы былі цвярозымі. Па факце здарэння распачатая крымінальная справа — парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць дзвюх асобаў (ч.3 арт.317). Цяпер следчыя шукаюць сведкаў здарэння і высвятляюць усе акалічнасці гэтай трагедыі.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Страшная дарожная аварыя адбылася ў Глускім раёне ўвечары 11 лістапада: аўтамабіль “Хонда” каля вёскі Докаль сутыкнуўся з МАЗам, у выніку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика