На пажары ў Барысаўскім раёне выратавалі 5 чалавек і 6 эвакуявалі (фота)
18.11.2016 11:14
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by Ратавальнікі выратавалі пяць чалавек на пажары ў Барысаўскім раёне. Выклік яны атрымалі 17 лістапада ў 21.55. Як інфармуе На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што знутры загарэлася кватэра на першым паверсе. Праз пад'езд ратавальнікі эвакуявалі з першага паверху шэсць чалавек, у тым ліку гаспадара кватэры, у якой адбыўся пажар. З гаўбцоў трох кватэраў другога паверху па лесвіцы былі выратаваныя пяць чалавек. Праз пад'езд іх вывесці не ўдалося, бо лесвічныя пралёты былі моцна задымленыя. Агонь выпаліў кухню, пярэдні пакой і калідор, закураныя сцены двухпакаёвай кватэры і лесвічная клетка. Пацярпелых пры здарэнні няма. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Ратавальнікі выратавалі пяць чалавек на пажары ў Барысаўскім раёне. Выклік яны атрымалі 17 лістапада ў 21.55. Як інфармуе сайт МНС, ратавальнікам...
|
|