У Мінску нецвярозы кіроўца пазадарожніка катаў па горадзе жонку і малых дзяцей. 21.by

У Мінску нецвярозы кіроўца пазадарожніка катаў па горадзе жонку і малых дзяцей

19.11.2016 18:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу, які вазіў на сваім пазадарожніку жонку і дваіх малалетніх дзяцей. Парушальніка выявілі каля гандлёвага цэнтру “Замак” на праспекце Пераможцаў, падчас рэйду ў рамках акцыі “Забяспеч бяспеку дзіця ў машыне на 100%”. Інспектары правяралі наяўнасць у машыне прыладаў для перавозкі дзяцей.

У машыне, якая належала гэтаму мужчыне, дзеці і жонка былі на заднім сядзенні, але дзіцячае аўтакрэсла чамусьці ляжала ў багажніку. Апроч таго, у кіроўцы выявілі 0,41 праміле алкаголю — 46-гадовы мужчына патлумачыў, што напярэдадні выпіваў. Парушальніка прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці, паведамляе БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу, які вазіў на сваім пазадарожніку жонку і дваіх малалетніх дзяцей. Парушальніка выявілі каля гандлёвага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика