У Магілёве падчас атрымання хабару затрымалі загадчыка паліклінікі (фота)
22.11.2016 16:03
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.mogilev.by У Магілёве падчас атрымання хабару затрымалі загадчыка адной з гарадскіх паліклінік. Здарэнне адбылося 21 лістапада. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычнікага РАУС Магілёва. Падчас агляду службовага кабінета аператыўнікі знайшлі еўра, долары, беларускія і расійскія рублі на агульную суму больш за 6,5 тысячы долараў ЗША. Праваахоўнікі папярэдне праводзілі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і сцвярджаюць, што маюць важкія падставы сцвярджаць пра атрыманне гэтых грошай "злачынным шляхам". Нібыта, загадчык паліклінікі працяглы час за хабар неаднаразова вырашаў пытанні, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю. Праваахоўнікі высвятляюць асобы іншых асоб, якія маюць дачыненне да злачыннай дзейнасці затрыманага. У дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "атрыманне хабару" (ч. 1 арт. 430 КК). Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.mogilev.by У Магілёве падчас атрымання хабару затрымалі загадчыка адной з гарадскіх паліклінік. Здарэнне адбылося 21 лістапада. Затрыманне праводзілі... |
|