За працу на полі загінулай Вікторыі Папчэні абяцалі вядро бульбы
29.11.2016 14:26
—
Разное
|
![]() Фота: svaboda.org Васьмікласніцы Вікторыі Папчэні за працу па ўборцы бульбы на полі гаспадаркі “Усход-агра” абяцалі вядро бульбы. Пра гэта падчас суда заявіў бацька дзяўчынкі Алег Папчэня. Папчэня: “Мне патлумачылі, што працоўных адносінаў не было, а хачу даказаць, што яны былі. Мая дачка ўбірала бульбу — гэта праца. Ім казалі, што за гэта дадуць вядро бульбы”. Бацькі Вікторыі імкнуцца давесці ў судзе, што паміж іх дачкой і гаспадаркай існавалі працоўныя адносіны. У інспекцыі па працы заяўляюць, што такіх адносінаў не было, таму што дзяўчынцы было 13 гадоў. Паводле закону, працоўныя адносіны ў Беларусі пачынаюцца толькі з 14 гадоў. Аднаведна, бацькам загінулай школьніцы не выплацяць кампенсацыю за няшчасны выпадак на вытворчасці. Нагадаем, здарэнне адбылося 29 верасня. 13-гадовая школьніца Вікторыя Папчэня працавала з аднакласнікамі на ўборцы бульбы. На яе наехаў аўтамабіль МАЗ, і ад траўмаў школьніца памерла. Правы бацькоў загінулай школьніцы дапамаге адстойваць прафсаюз РЭП. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: svaboda.org Васьмікласніцы Вікторыі Папчэні за працу па ўборцы бульбы на полі гаспадаркі “Усход-агра” абяцалі вядро бульбы. Пра гэта падчас суда заявіў бацька... |
|