Выставілі абвінавачанне кіроўцу МАЗа, які наехаў на школьніцу пад Маладзечнам
01.12.2016 15:28
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы на кіроўцу МАЗа, якога вінавацяць у гібелі 13-гадовай школьніцы ў Маладзечанскім раёне. Пра гэта паведамляецца на сайце Нагадаем, што трагічны выпадак адбыўся 29 верасня ў Маладзечанскім раёне. Падчас уборкі бульбы самазвал МАЗ наехаў на 13-гадовую школьніцу Вікторыю Папчэню, якая памерла ад атрыманых траўмаў. Следчыя апыталі відавочцаў і сведак, правялі следчы эксперымент, а таксама шэраг крыміналістычных экспертызаў — трасалагічную, аўтатэхнічную, судова-медыцынскую. Следства выявіла, што 26-гадовы кіроўца пасля заканчэння загрузкі бульбы меў рэальную магчымасць назіраць у люстэрка задняга агляду школьніцу, якая аддзялілася ад групы дзяцей. Тым не менш кіроўца пачаў ехаць заднім ходам па наезджанай каляіне. На думку следства, кіроўца праявіў няўважлівасць і ня звярнуўся па дапамогу да паўналетніх асобаў, якія знаходзіліся на полі і маглі б сігналізаваць яму пра сітуацыю ззаду машыны. Следства мяркуе, што кіроўца меў тэхнічную магчымасць, але не прыняў меры па арганізацыі бяспеці малалетняга пешахода, у тым ліку не знізіў хуткасць. Следства лічыць, што парушэнне кіроўцам Правілаў дарожнага руху стала наўпроставай прычынай трагічнага ДТЗ. Цяпер кіроўцу выставілі абвінавачванне ў парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Крымінальную справу на яго перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы на кіроўцу МАЗа, якога вінавацяць у гібелі 13-гадовай школьніцы ў Маладзечанскім раёне. Пра гэта... |
|