Пад Мінскам цягнік насмерць збіў чалавека. 21.by

Пад Мінскам цягнік насмерць збіў чалавека

01.12.2016 21:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 24minsk.by

На станцыі Калодзішчы пад Мінскам электрацягнік рэгіянальных ліній насмерць збіў чалавека. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў супрацоўнік прэс-службы МУС Аляксандр Марчанка.

Па яго словах, трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 30 лістапада. Мужчына пераходзіў чыгунку па пешаходным насціле і не пабачыў ды не пачуў набліжэнне электрацягніка "Штадлер", які рухаўся з Мінску ў Оршу. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння. Як паведаміў Марчанка, цяпер праводзіцца праверка.

У МУС нагадваюць, што чыгунку можна пераходзіць толькі ва ўсталяваных месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, пешаходнымі дарожкамі, пераездамі, абсталяванымі гукавой і светлавой сігналізацыяй. Перад пераходам трэба пераканацца ў адсутнасці рухомага чыгуначнага рухомага саставу з абодвух бакоў. Пры набліжэнні цягніка неабходна спыніцца, прапусціць яго, пераканацца, што па суседніх каляінах не рухаюцца іншыя цягнікі, і толькі пасля гэтага працягнуць пераход.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 24minsk.by На станцыі Калодзішчы пад Мінскам электрацягнік рэгіянальных ліній насмерць збіў чалавека. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў супрацоўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика