Дзяўчына, якая забрала вопратку на 2500 долараў, сама прыйшла ў міліцыю. 21.by

Дзяўчына, якая забрала вопратку на 2500 долараў, сама прыйшла ў міліцыю

06.12.2016 21:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

6 снежня ў мінскую міліцыю звярнулася дзяўчына, якая напярэдадні забрала чужыя пакеты з мужчынскай вопраткай на 2500 долараў. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, дзяўчына прышла пасля таго, як пабачыла ў СМІ, што яе шукаюць праваахоўнікі.

Акрамя таго, супрацоўнікі крымінальнага вышуку атрымалі некалькі тэлефанаванняў ад грамадзян, якія паведамілі, што хочуць дапамагчы ў пошуках дзяўчыны і паведамілі звесткі пра яе.

Як паведамлялася раней, пакупнік адной з крамаў у цэнтры Мінску выйшаў з пакупкамі і паставіў іх на зямлю, калі яму затэлефанавалі на мабільнік. Пасля размовы ён забыў забраць пакеты, сеў у аўто і паехаў. Пакеты з брэндавай вопраткай забрала дзяўчына, якую пачалі шукаць мінскія праваахоўнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама 6 снежня ў мінскую міліцыю звярнулася дзяўчына, якая напярэдадні забрала чужыя пакеты з мужчынскай вопраткай на 2500 долараў. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика