"Дом моей семьи": утульная хата i прасторная лазня
11.12.2016 10:14
—
Разное
|
На REALTY.TUT.BY стартовал Рассказ Мiкалая з вескi Баёўка Шумілінскага раёна Віцебскай вобласцi. — Цудоўнае і загадкавае гэта пачуццё — быць гаспадаром у сваім доме. Не кватарантам, а менавіта гаспадаром. Каб спусціўся з ганка, выйшаў на падворак, і ўсё гаварыла пра плён тваіх рук, усё дзякавала табе за майстравітасць. Гаспадара цэняць і шануюць за сякеру ды гэблік, гаспадыню — за агарод і кветнікі. Гэтая прапісная па сутнасці ісціна прыйшла да нас ў далёкім ужо 1995-м. Тады былі намнога маладзейшыя, ставала нам імпэту і прагі займець свой куточак зямлі. Жонка Таццяна прыкіпела да кветак. Дасылалі ёй насенне з Мінска, яшчэ аднекуль, і зараз, забягаючы наперад, скажам: проста ўмільна глядзець, як пачуваюць цюльпаны і нарцысы, ружы, гладыёлусы на фоне новага паркана або шалёўкі дома. Марылі ўзвесці не дом у звыклым сэнсе (мусіць, не думалі, што кватэра ў Шуміліне будзе вельмі дарэчы для малодшай дачкі, а хутчэй за ўсё не хапала грошай), а нешта накшталт дачы. Сам я не будаўнік, і дапамагалі мне ставіць хату, лазню сябры з ліку настаўнікаў, журналістаў-газетчыкаў, работнікаў гандлю. Мы лічылі і лічым: без лазні дом — сірата, і паставілі лазню па-купецку вялікай і прасторнай, хаця і без шыку і другога паверху. Перш чым зайсці ў прылазнік, трапляеш у залу, накшталт веранды. У гэтай верандзе, дзе вісяць нашы венікі, часта збіраем розныя бяседы. Дык вось, якраз у сярэдзіне 90-х прыспелі чэкі «Жыллё» і «Маёмасць». Прадалі мы іх у банк і ўжо мелі на руках немалыя па тым часе грошы. Тады і ўвязаліся ў будаўніцтва. Выпісалі лесу, нанялі вясковых цесляў, і яны за тры ці чатыры месяцы пакінулі дзве жаўтлява-смалістыя клеткі зрубу (памер зрубу 7×6 м). Перавезлі яго вясной бліжэй да Шуміліна, зымшылі самі (дапамагалі сябры), падвялі пад дах. Пасля ўжо ўзяліся выкладваць з каменю падмурак (цокаль). З жонкай мясілі самі раствор, падцягвалі пад зруб камяні. Маладыя былі, гарачыя, думалі, што маладосці нам хопіць на сто гадоў. Будаўніцтва ішло нялёгка — не хапала грошай. Крэдытаў не бралі, ды і ці былі яны тады такімі выгаднымі, як пазней — пад 3%, не помню. Словам, разлічвалі толькі на грошы са свайго мазаля. Вокны замовілі недарагія, у камунгасе. Адразу вырашылі - яны будуць светлыя. Чатыры, два з іх выходзяць на ўсход. Пазней да самай доўгай сцяны прыладзілі веранду, дзе адбілі куточак для каморы. Зараз зручна: там захоўваем яблыкі, якія ляжаць ажно да сакавіка. Жылі тым часам ў шумілінскай кватэры, за тры кіламетры з гакам ад дачы. Хадзілі, бо завялі сабаку, Блэка. Разумны быў пёс, але са сваімі капрызамі. Можа, на пачатку нулявых, туды, свядома і абдумана (няважна, што будавалі спачатку дачу: усёж-такі была ўжо ўмяшчальная веранда) жыць пераехала жонка Таццяна. Праз два гады не ўтрымаўся і я сам, пакінуўшы кватэру малодшай дачцэ. Сам усё рабіў: і ашалёўваў хату, і майстраваў нешта з ламбрэкена. Ліштвы рабіў на вокны, на дзверы, а пасля, калі памянялі вокны на ПВХ, ліштвы перарабляць не стаў. Іх наогул зняў, бо мяркую навесіць над вокнамі маркізы. Асабліва на вокны, якія першымі вітаюць сонца. Яно летам трохі даймае, вось маркізы нас і выратуюць. Браўся за мансарду, абшываў вагонкай. Там зараз у нас і гардэроб, і прымерачная. Наогул з вагонкай даўно на «ты». Люблю працаваць з дрэвам, ніякіх тынкаў ды жалеза. Такі мой прынцып… А за маркізы вазьмуся вясной, што прыйдзе. І за ганак параднага ўваходу вазьмуся. Над ім змайструю невялікую тэрасу. Летась аздобіў ганак, што ўнутры двара, а два гады назад зрабіў самавітую браму з ажурнымі варотамі. Прывёз у лютым дошкі, яны падсыхалі сабе ажно да чэрвеня, а пасля ўзяўся за лобзік, фуган, за станок. Паркан па абодва бакі бруса так званым шахматным парадкам ладзіў ажно цэлае лета. Сусед хваліў, казаў: такое бачыў у масквічоў, калі ездзіў на заробкі. Цалкам паркан — амаль на сто пагонных метраў. Не разгінаў спіны. Лічыў: тое, што раблю, будзе не са звычайнага штыкетніку ці металапрофілю, — будзе, як сказалі б швачкі, індпашывам. Зараз унукі любяць пагарэзаваць на прасторным дворыку, а дзеці часам гуляюцьу бадмінтон ці тэніс, тут ладзім гульні. Тэраса чакаецца пад казырком або з навесам з полікарбаната (яшчэ не рашыў). А тое, якой яна будзе прасторнай, каб можна было паставіць столік для гульні ў шахматы ці даміно, ведаю. Побач, над тэрасай будзе радаваць сваім хваёвым цяплом ядловец — беларускі кіпарыс. Сядзіш, нібы ў Ялце. Вось толькі мора Чорнага няма… Правялі газ. Зараз жывём з жонкай, пенсіянеры, як у Бога за пазухай… Колькі каштаваў нам дом? Цяжка сказаць, бо будаваўся ён не адзін год. Думаю, домік (ён невялікі, зручны і эканомны) сёння можа каштаваць няхай 10 тысяч даляраў, няхай 20, а можа і болей. Хаця прадаваць не збіраемся. Будзем жыць, будзем рабіць яго яшчэ больш утульным. Працы шмат, задум таксама. Хапіла б толькі здароўя… Комментирует Екатерина Кабышева, начальник отдела маркетинга компании «Стальная линия»: Партнеры конкурса:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Николай из Шумилинского района построил дачу, которая стала домом.
|
|