Брэсцкія мытнікі знайшлі ў расіяніна тры пісталеты і патроны (фота). 21.by

Брэсцкія мытнікі знайшлі ў расіяніна тры пісталеты і патроны (фота)

12.12.2016 21:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: brest.customs.gov.by

Брэсцкія мытнікі знайшлі ў расіяніна тры пісталеты і патроны. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, мужчына ехаў на "Фальксвагене" з Бельгіі праз пункт пропуску "Варшаўскі мост". Пры вусным апытанні ён заявіў пра адсутнасць тавараў, забароненых або абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу. Аднак падчас агляду аўтамабіля былі знойдзеныя пераматаныя скотчам скруткі, а ў іх — 3 пісталеты і 97 патронаў калібра 9 мм.

Эксперты прызналі, што згаданыя прадметы адносяцца да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яе. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "незаконнае перамяшчэнне праз мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў" (арт. 333-1 КК). Матэрыялы справы перадалі ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Грамадзянін Расіі знаходзіцца пад вартай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: brest.customs.gov.by Брэсцкія мытнікі знайшлі ў расіяніна тры пісталеты і патроны. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, мужчына ехаў на "Фальксвагене" з Бельгіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика