Жыхару Брэстчыны разам з кавай і шакаладам з Германіі прыслалі наркатычны сродак
16.12.2016 21:16
—
Разное
|
![]() Фота: gtk.gov.by Жыхару Брэсцкай вобласці разам з кавай і шакаладам з Германіі прыслалі вельмі небяспечны наркатычны сродак. Супрацоўнікі мытні "Мінск-2" знайшлі ў міжнародным паштовым адпраўленні больш за 100 таблетак, якія ўтрымліваюць аксікадон. Матэрыялы справы ўжо накіравалі ў суд. Прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта , што сёлета значна павялічылася колькасць выпадкаў незаконнай перасылкі ў міжнародных паштовых адпраўленнях лекавых прэпаратаў, якія забароненыя ці абмежаваныя для перамяшчэння праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза. Калі ў 2015-м такіх фактаў было 13, дык сёлета ўжо 33. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gtk.gov.by Жыхару Брэсцкай вобласці разам з кавай і шакаладам з Германіі прыслалі вельмі небяспечны наркатычны сродак. Супрацоўнікі мытні "Мінск-2" знайшлі ў... |
|