У Мазыры падчас пажару загінулі два пенсіянеры, яшчэ дваіх выратавалі. 21.by

У Мазыры падчас пажару загінулі два пенсіянеры, яшчэ дваіх выратавалі

19.12.2016 15:51 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У Мазыры падчас пажару загінулі два пенсіянеры, яшчэ дваіх выратавалі. Як інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці, здарэнне адбылося пасля 8-й гадзіны раніцы 18 снежня. Узгаранне адбылося ў адной з кватэр на першым паверсе чатырохпавярховага дома. У выніку пажару загінулі 62-гадовая гаспадыня і 78-гадовы мужчына, які быў у яе ў гасцях.

Супрацоўнікі выратавалі з кватэры, у якой адбыўся пажар, 50-гадовага мужчыну, які жыў сумесна з гаспадыняй, а таксама 69-гадовага мужчыну з кватэры на другім паверсе. У апошняга атручванне прадуктамі гарэння і апёкі 50% цела. Сярод версій узнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У Мазыры падчас пажару загінулі два пенсіянеры, яшчэ дваіх выратавалі. Як інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці, здарэнне адбылося пасля 8-й...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика