П'яны выкладчык з вучнямі ўчыніў пагром на могілках у Полацку
21.12.2016 09:14
—
Разное
|
Фота: interfax.ru Былога выкладчыка навучальнай установы суд у Наваполацку прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі за здзек над магіламі і ўцягванне непаўналетніх у злачынствы. Пра гэта ў эфіры "Альфа-Радыё" 20 снежня распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Прысуд пакуль не набыў законную моц, адзначае Па словах Ганчаровай, здарэнне адбылоўся ў лістападзе 2015 года. Нецвярозы выкладчык, якому тады было 25 гадоў, разам з двума сваімі вучнямі ўчыніў літаральна пагром на могілках Экімань на ўскраіне Полацка. "Рукамі, нагамі, шляхам спалення яны шкодзілі і знішчалі помнікі, надмагільныя пліты, прадметы пахавальнага абраду — усё, што знаходзіцца на могілках: крыжы, шыльды, вянкі... Яны пашкодзілі агароджы на 67 магілах", — адзначыла прадстаўніца Следчага камітэта. Па яе словах, шкода ацэньваецца ў прыкладна на 300 млн недэнамінаваных рублёў. Непаўналетнім вучням суд прызначыў па сем гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на тры гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: interfax.ru Былога выкладчыка навучальнай установы суд у Наваполацку прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі за здзек над магіламі і ўцягванне непаўналетніх у...
|
|