У Віцебску на пажары загінула пенсіянерка (фота)
22.12.2016 10:22
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by Трагічнае здарэнне адбылося на пажары ў шматкватэрным доме на вуліцы Гагарына ў Віцебску. Як паведамляе , прыкладна а палове восьмай раніцы 21 снежня ратавальнікі атрымалі выклік. На месцы здарэння яны пабачылі, што пажар пачаўся ў кватэры на другім паверсе дзевяціпавярховага дома. У пад'ездзе было моцнае задымленне. 90-гадовая гаспадыня кватэры, інвалід 2-й групы па апорна-рухальным апараце, пражывала адна. Звяно газадымаахоўнай службы знайшло яе труп у пакоі кватэры на падлозе. З кватэры на трэцім паверсе супрацоўнікі МНС выратавалі з дапамогай масак 60-гадовую жанчыну і 62-гадовага мужчыну. З пятага паверха былі эвакуяваныя яшчэ два чалавекі. Ніхто з іх не пацярпеў. Агонь пашкодзіў маёмасць у кватэры, ад яго закураныя сцены і столь. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне начнога свяцільніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Трагічнае здарэнне адбылося на пажары ў шматкватэрным доме на вуліцы Гагарына ў Віцебску. Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога...
|
|