Галоўную бухгалтарку абвінавачваюць у крадзяжы $75 тысяч і 80 тысяч рублёў
23.12.2016 14:22
—
Разное
|
Фота: Fotolia Жыхарку Жодзіна абвінавачваюць у крадзяжы 75 тысяч долараў і больш за 80 тысяч рублёў. Праваахоўнікамі былі выяўленыя дзясяткі фактаў падробкі афіцыйных дакументаў. Яны спатрэбіліся жыхарцы Жодзіна для таго, каб атрымліваць у банках крэдыты. Таксама жанчына пазычала валюту ў грамадзян, нібыта, на развіццё бізнесу і будаўніцтва дома. Так яна завалодала 75 тысячамі долараў ЗША. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачанай. Яе дзеянні кваліфікавалі як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, службовы падлог, махлярства, здзейсненае паўторна ў асабліва буйным памеры. Жанчына знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу неўзабаве могуць перадаць у суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Жыхарку Жодзіна абвінавачваюць у крадзяжы 75 тысяч долараў і больш за 80 тысяч рублёў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта... |
|