Падчас пажару ў Драгічынскім раёне апёкі атрымалі бабуля і яе 3-гадовая ўнучка. 21.by

Падчас пажару ў Драгічынскім раёне апёкі атрымалі бабуля і яе 3-гадовая ўнучка

29.12.2016 12:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

Падчас пажару ў вёсцы Папіна Драгічынскага раёна апёкі атрымалі бабуля і яе 3-гадовая ўнучка (маці дзяўчынкі была на працы). Здарэнне адбылося пасля 15-й гадзіны ў сераду, 28 снежня. На момант прыезду ратавальнікаў у доме ўжо гарэў дах, а пенсіянерка з дзяўчынкай знаходзіліся ў суседзяў.

Па словах 67-гадовай жанчыны, падчас распальвання газавай пліты адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Яна атрымала апёк ілба і інгаляцыйную траўму. У дзяўчынкі, якая ў момант здарэння была побач з бабуляй — апёкі рук 1-й і 2-й ступені, твару (12% цела), яна знаходзіцца ў рэанімацыі. У бальніцу шпіталізавалі і жанчыну, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці.

Агонь паспеў знішчыць дах і пашкодзіў перакрыцце. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net Падчас пажару ў вёсцы Папіна Драгічынскага раёна апёкі атрымалі бабуля і яе 3-гадовая ўнучка (маці дзяўчынкі была на працы). Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика