У Гродне ўначы абваліўся балкон на шматпавярховым будынку
31.12.2016 12:28
—
Разное
|
![]() Фота мае ілюстратыўны характар У Гродне ў жылым шматпавярховіку на плошчы Дзекабрыстаў абваліўся балкон. Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў экстраныя службы 31 снежня ў 4.34. Гэта быў першы паверх, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай абвалу стала карозія металічных элементаў пліты, Гэта не адзінае надзвычайнае здарэнне, якое адбылося ў горадзе над Нёманам цягам апошніх сутак: увечары ў пятніцу ў аддзяленні “Альфа-Банка” па вуліцы Горкага знайшлі падазроную скрыню, якую давялося правяраць на наяўнасць выбухоўкі. Небяспеку не выявілі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар У Гродне ў жылым шматпавярховіку на плошчы Дзекабрыстаў абваліўся балкон. Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў экстраныя...
|
|