На МКАД легкавік сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай, трое пацярпелых. 21.by

На МКАД легкавік сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай, трое пацярпелых

02.01.2017 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

На МКАД з боку вуліцы Ілімскай легкавік сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай. Здарэнне адбылося 1 студзеня. 28-гадовы вадзіцель аўтамабіля "Фольксваген Пасат" не саўладаў з кіраваннем. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення.

У легкавіку было 5 чалавек. Трое пасажыраў пацярпелі, у іх цяжкія траўмы. Верагодна, яны таксама былі ў стане алкагольнага ап'янення. Кіроўца аўтамабіля не пацярпеў. ДАІ праводзіць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ На МКАД з боку вуліцы Ілімскай легкавік сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай. Здарэнне адбылося 1 студзеня. 28-гадовы вадзіцель аўтамабіля "Фольксваген...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика