Пад Маладзечнам у сутыкненні чатырох аўтамабіляў загінуў чалавек
03.01.2017 16:24
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Зранку 3 студзеня пад Маладзечнам сутыкнуліся чатыры аўтамабілі, прычым у ДТЗ загінуў чалавек. Пра гэта агенцтву ДТЗ адбылося а палове восьмай раніцы на дарозе Мінск-Маладзечна-Нарач. Кіроўца на машыне "Сітраен Ксара" ехаў у бок Мінску. Яму трэба было павярнуць на дарозе налева, таму ён спыніўся, прапускаючы сустрэчныя "Газель" і "Шкоду Фабія". У гэты момант ззаду ў яго ўрэзаўся малакавоз "Вольва". Ад удару "Сітраен" адляцеў убок. А "Вольва" вынесла на сустрэчную паласу дарогі, дзе ён у лоб сутыкнуўся з "Газеллю". Кіроўца "Шкоды", якая ехала ззаду за "Газеллю", паспела затармазіць і ўзяць улева, але ўсё роўна аўтамабіль урэзаўся ў пярэднюю частку цыстэрны. "Газель" з'ехала ў кювет, пазней ратавальнікам давялося распілоўваць яе кабіну з дапамогай гідраўлічных нажніц. Кіроўца загінуў на месцы, тры пасажыры аўто былі дастаўленыя ў Маладзечанскую гарадскую лякарню №1. Аднаму з іх давялося рабіць аперацыю, ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. У другога пасажыра дыягнаставалі пераломы, ён — у аддзяленні траўматалогіі. Трэці пасажыр атрымаў ўдары, яму шпіталізацыя яму не спатрэбілася. Кіроўцы "Сітраена", "Вольва" і "Шкоды" па дапамогу да медыкаў не звярталіся. Паведамляецца, што на ўсіх аўтамабілях былі зімовыя шыны, усе яны прайшлі дзяржтэхагляд. Кіроўцы былі цвярозымі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Зранку 3 студзеня пад Маладзечнам сутыкнуліся чатыры аўтамабілі, прычым у ДТЗ загінуў чалавек. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў дзяржаўтаінспектар... |
|